Беларусь на саміце АДКБ: Бакіеў — адзіны легітымны прэзідэнт Кіргізіі

Беларускія ўлады лічаць Курманбека Бакіева адзіным легітымным прэзідэнтам Кіргізіі, заявіў журналістам у суботу ў Маскве ўдзельнік беларускай дэлегацыі, які пажадаў захаваць інкогніта. "Беларусь разглядае Курманбека Бакіева легітымным прэзідэнтам Кыргызстана, пакуль у краіне не пройдуць прэзідэнцкія выбары або адстаўка кіраўніка дзяржавы не адбудзецца іншым легітымным чынам", — цытуе яго ён "Московский комсомолец".

Па словах ананімнай крыніцы, беларускі бок лічыць за неабходнае ўвесці сітуацыю ў Кіргізіі ў прававое рэчышча. Пры гэтым нармалізацыя становішча ў Кіргізіі, вяртанне яе ў прававыя рамкі, па меркаванні беларускіх уладаў, павінны дасягацца выключна мірнымі палітычнымі спосабамі і сродкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі