Беларусь не будзе браць удзел у Еўрапейскіх гульнях-2023
Другія Еўрапейскія гульні ў Мінску / фота з сацсетак Другіх Еўрапейскіх гульняў
Прэзідэнт Алімпійскіх камітэтаў Еўропы Спірас Капралас лічыць немагчымым удзел Беларусі і Расіі ў Еўрапейскіх гульнях 2023 года. Каплараса цытуе Вярхоўная Рада Украіны.
"Я ведаю, што гэта пытанне турбуе шмат каго. Таму я павінен выразна адказаць: пры цяперашніх акалічнасцях удзел расійскіх і беларускіх спартоўцаў у Еўрапейскіх Гульнях-2023 немагчымы", — сказаў спартовы службовец.
Еўрапейскія Гульні пройдуць у чэрвені 2023 года ў Польшчы. Удзел у іх па плане прымуць каля 7 тыс. спартоўцаў у 25 відах спорту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.