Беларусь перадала ў МВФ план па структурным рэфармаванні эканомікі (відэа)

План сумесных дзеянняў урада і Нацбанка па структурным рэфармаванні беларускай эканомікі быў прыняты 10 кастрычніка.

Па словах Аляксандра Забароўскага, першага намесніка кіраўніка апарата Савета міністраў Беларусі, кіраўніка сакратарыята прэм`ер-міністра, сутнасць мер, якія прадугледжаны ў дакуменце, заключаецца ў тым, што "ўнутраны попыт будзе строга адпавядаць рэсурсным магчымасцям нашай эканомікі".



"У кароткатэрміновым перыядзе будзе забяспечана гнуткасць і прадказальнасць макраэканамічнай палітыкі, рэалізаваныя канкрэтныя рашэнні ў сферы бюджэту, крэдытавання, эканамічнай палітыкі і прыватызацыі", — зазначыў Забароўскі.



Ён падкрэсліў, што будзе забяспечана "памяркоўная жорсткасць грашова-крэдытнай палітыкі". "Лішніх рублёў, якія маглі б ціснуць на валютны рынак, проста не будзе. Да канца года, паводле нашых разлікаў, прырост крэдытаў эканоміцы не перавысіць 9 трлн. рублёў. Гэта прыкладна 1% росту крэдытавання эканомікі ў месяц", — цытуе словы Забароўскага БелаПАН.



Што да планаў на 2014 год, дзяржпраграмы не будуць фінансавацца за кошт эмісіі Нацыянальнага банка, а праз Банк развіцця.



Нагадаем, Міжнародны валютны фонд, а таксама прадстаўнікі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС раней неаднаразова рэкамендавалі Беларусі ў мэтах зніжэння інфляцыі абмежаваць аб`ёмы крэдытавання дзяржпраграм.



На думку некаторых беларускіх экспертаў, сумесны план па структурным рэфармаванні эканомікі можа быць тактычным крокам, скіраваным для атрымання новых крэдытаў.
 

Эксперт пра план урада і Нацбанка: Грошы МВФ — гэта добра, але не галоўнае
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі