Беларус перамог на конкурсе кароткаметражных анімацыйных фільмаў па Dota 2
Беларускі мувімейкер перамог на міжнародным конкурсе Dota 2 Short Film Contest, піша goodgame.ru.
Dota 2 — камп'ютарная шматкарыстальніцкая камандная гульня, якую распрацавала кампанія Valve. Апошнія некалькі гадоў кампанія праводзіць конкурс кароткаметражных анімацыйных фільмаў па Dota 2.
Сёлета першае месца і прыз у 25 тысяч долараў выйграў прадстаўнік Беларусі Анатоль "4fun" Чаша за ролік "Path of Vengeance". Другое і трэцяе месцы (10 і 5 тысяч долараў адпаведна) выйгралі мувімейкеры Bunkerlingz і Nayram.
Дарэчы, летась наш суачыннік 4fun заняў трэцяе месца ў гэтым конкурсе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.