Беларусь разлічвае атрымаць расійскі крэдыт на пачатку 2014 года

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын, перадае interfax.by. Па словах чыноўніка, умовы падачы крэдыту на 10 гадоў выцякаюць з тых умоваў, на якіх Беларусь атрымоўвала сродкі з Антыкрызіснага фонду.



Амарин дадаў, што гэта будзе міжурадавы крэдыт. Ён будзе ў форме выдачы сродкаў як з бюджэту, так і з пазабюджэтных крыніцаў.



Чыноўнік адзначыў, што сусветны эканамічны крызіс закранае эканомікі і Расіі, і Беларусі, адбіваючыся на тэмпах іх эканамічнага росту і экспарце. Таму вылучэнне крэдыту будзе працаваць на эканомікі абедзвюх дзяржаў, упэўнены ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі