Беларус скраў у Расіі дзіця, каб вярнуць былую каханку

Беларус Алег Купава скраў у Ленінградскай вобласці Расіі 8-гадовую дачку былой каханкі, каб вярнуць жанчыну, піша metro.
Мужчына забраў дзіця са школы, а затым стэлефанаваўся з былой каханкай і стаў настойваць на аднаўленні адносін.

Дама была катэгарычна супраць, і, мужчына, зразумеўшы, што шантаж не дапамагае, пасадзіў дзяўчынку на аўтобус, папрасіўшы кіроўцу высадзіць дзіця на патрэбнай станцыі.

Увечары дзяўчынку знайшлі на аўтастанцыі і вярнулі маці. Жанчына напісала заяву ў міліцыю з просьбай знайсці шантажыста. Цяпер праваахоўнікі шукаюць беларуса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі