Беларусь ужо сёлета можа пачаць здабычу нафты ў Венесуэле

Беларусь вельмі хутка пачне здабычу нафты ў Венесуэле, не выключана, што ўжо сёлета. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Венесуэлы Радрыга Чавес, які знаходзіцца з візітам у Мінску. Паводле яго слоў, у самым горшым выпадку здабча пачнецца ў наступным годзе.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Венесуэлы падкрэсліў, што аснова для развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін па ўсіх напрамках, у тым ліку ў нафтахімічнай галіне, была закладзена падчас сустрэч на вышэйшым узроўні ўлетку мінулага года. Тым часам амбасада Венесуэлы ў Беларусі пачала працу ў новым памяшканні.

Як адзначыў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Часовы Павераны ў справах Венесуэлы ў нашай краіне Амерыка Дыяс Нуньес за кароткі тэрмін нашы краіны істотна прасунуліся ў развіцці двухбаковых адносін. Да гэтага венесуэльскія дыпламаты працавалі ў рэзідэнцыі Часовага Паверанага, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі