Беларусь узмацніла супрацьпаветраную абарону "ў адказ на абстаноўку каля межаў"

Зенітны ракетны комплекс С-300​ / t.me/modmilby
Зенітны ракетны комплекс С-300​ / t.me/modmilby

У Беларусі на баявое дзяжурства заступіў 6-ы зенітны ракетны дывізіён воінскай часці 30151, паведамляе Мінабароны.

Рашэнне прынята ў мэтах узмацнення дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне, удакладнілі ў міністэрстве.

"Мы ўзмацнілі склад дзяжурных сіл па СПА нашых зенітных ракетных злучэнняў і воінскіх часцей. Гэта адэкватны адказ на тое становішча, якое складаецца вакол паветраных граніц Беларусі", — заявіў камандуючы ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Ігар Голуб.

Паводле слоў камандуючага, Мінабароны назірае "значнае павелічэнне інтэнсіўнасці палётаў як баявой, так і разведвальнай авіяцыі каля нашых меж". Толькі за мінулы тыдзень зафіксавана больш за 60 такіх палётаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі