Беларусь вырашыла замяніць корпус рэактара АЭС у Астравецкім раёне

Беларусь вырашыла замяніць корпус рэактара АЭС у Астравецкім раёне

Беларусь вырашыла замяніць корпус рэактара першага блока АЭС у Астравецкім раёне. Пра гэта заявіў падчас знаходжання ў расійскім горадзе Цюмень міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык. Паводле яго слоў, рашэнне пра лёс корпуса пакуль дакументальна не аформлена. Гэтае пытанне яшчэ "прапрацоўваецца", інфармуе sputnik.by.

Інцыдэнт на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС адбыўся ў ноч на 10 ліпеня (але пра яго стала вядома значна пазней). Корпус рэактара пераносілі з аднаго месца на другое на вышыні чатыры метры, калі паламаўся пад'ёмны кран. Паўгадзіны корпус вісеў, нахіляўся ўсё больш, пакуль не "датыкнуўся да зямлі". Першы намеснік гендырэктара расійскай дзяржаўнай карпарацыі "Расатам" Аляксандр Локшын заявіў, што расійскі падрадчык гатовы замяніць корпус першага рэактара на Беларускай АЭС, калі ў гэтым будзе неабходнасць і калі на гэтым будзе настойваць беларускі бок.

Рашэнне пра замену было прынятае па выніках працы беларускай камісіі, якая працавала на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС.

Эксперт: Падзенне корпуса рэактара можа спыніць будаўніцтва АЭС на 3-4 гады

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі