Беларусь заняла 64-е месца ў сусветным Індэксе пашпартоў

Беларусь заняла 64-е месца ў сусветным Індэксе пашпартоў

У Індэксе пашпартоў, які складае кампанія Henley&Partners, Беларусь у другім квартале займае 64-е месца. Гэта на дзве пазіцыі вышэй, чым тры месяцы таму.

Першае месца займаюць Японія, Сінгапур і Паўднёвая Карэя: грамадзяне гэтых краін могуць наведваць без візы або з візай па прыбыцці 189 дзяржаваў. Грамадзяне Германіі апынуліся на другім месцы — 188 краін. А трэцюю пазіцыю (187 дзяржаваў) падзялілі адразу пяць краін: Данія, Фінляндыя, Францыя, Італія і Швецыя.

Усе краіны-суседзі Беларусі займаюць у Індэксе больш высокія пазіцыі, чым наша: Расія — 47-е месца (118 дзяржаваў), Украіна — 40-е (128), Літва і Латвія — 10-е месца (180).

77 краінаў застаюцца "бязвізавымі". 

Індэкс пашпартоў кампаніі Henley&Partners паказвае рэйтынг краін па свабодзе перамяшчэння, якую яны даюць сваім грамадзянам. Ён складаецца некалькі разоў на год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі