Беларусам не дазволяць трымаць шмат жывёлаў у кватэры

Жыхарам Беларусі, якія жывуць у шматкватэрных дамах, забароняць трымаць шмат жывёл-кампаньёнаў. Пра такое абмежаванне інфармуе БЕЛТА са спасылкай на дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзіма Іпатава.

Новыя нормы ўвядзе закон "Аб абыходжанні з жывёламі". Падрыхтоўка яго праекта запланаваная на 2015 год. У законе плануецца ўрэгуляваць пытанні ўзнікнення, пераходу і спынення правоў на безнаглядных жывёл, якія знаходзяцца ў пунктах часовага ўтрымання і прытулках для жывёл.

У законе будзе таксама вызначацца прававое становішча прытулкаў для жывёл, правы і абавязкі валанцёраў, якія добраахвотна і бясплатна дапамагаюць гэтым прытулкам.

Прапішуць у законе і іншыя аспекты абыходжання з жывёламі. Будуць жорсткія патрабаванні да ўладальнікаў жывёл, каб яны гарантавалі бяспеку іншых грамадзян, па рэгістрацыі і ўліку жывёл. У законе мяркуецца ўпарадкаваць пытанні па адлове бяздомных жывёл, забараніць ужыванне негуманных метадаў забойства жывёл ды інш.

Фота — novostivolgodonska.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі