Беларуска Марыя Жодзік атрымала польскае грамадзянства і марыць пра Парыж
Марыя Жодзік
Беларуская скакуха ў вышыню Марыя Жодзік атрымала польскае грамадзянства. Дагэтуль яна ўдзельнічала ў чэмпіянаце Польшчы па-за залікам.
Жодзік кажа, што спадзяецца трапіць на Алімпіяду ў Парыжы ў складзе польскай зборнай. У лютым сёлета спартсменка выканала алімпійскі нарматыў і ўстанавіла асабісты рэкорд, узяўшы бар'ер 1 м 97 см на чэмпіянаце Польшчы.
У 2020 годзе Марыя Жодзік была падпісанткай ліста спартсменаў за сумленныя выбары ў Беларусі і супраць гвалту сілавікоў. У 2022-м яна пераехала ў Беласток. Жодзік асудзіла вайну Расіі супраць Украіны.
Па словах лёгкаатлеткі, пасля пераезду ў Польшчу яна спачатку працавала ў рэстаране Mcdonald's і трэніравалася без якой-небудзь дапамогі. Пасля ў яе з'явіўся польскі трэнер.
Першай беларускай лёгкаатлеткай, якая стала выступаць за Польшчу, была бягуха на кароткія дыстанцыі Крысціна Ціманоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.