Беларуска Наталля Міхневіч выйшла ў фінал спаборніцтваў па штурханні ядра

Віцэ-чэмпіёнка пекінскай Алімпіяды-2008 беларуска Наталля Міхневіч выйшла ў фінал спаборніцтваў па штурханні ядра. Спаборніцтвы адбываюцца на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Берліне. Як паведамляе БЕЛТА, нашая суайчынніца выканала кваліфікацыйны нарматыў у першай жа спробе, паказаўшы на папярэдняй стадыі трэці вынік (19,12 м).

Лідэрам кваліфікацыі стала пераможца Гульняў-2008 Валеры Вілі з Новай Зеландыі (19,70 м). Другі вынік паказала Надзін Кляйнэрт з Нямеччыны (19,36 м).

Фінальныя спаборніцтвы сярод жанчын па штурханні ядра адбудуцца ўвечары 16 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі