Беларуска прэтэндуе на званне найлепшай баскетбалісткі Еўропы 2007 года
Беларуска Наталля Марчанка прэтэндуе на званне найлепшай баскетбалісткі Еўропы гэтага года. Міжнародная федэрацыя баскетбола назвала прэтэндэнтаў на званне "Гулец года". Сёлета ўзнагароджваць баскетбалістаў будуць у чатырох намінацыях: гулец года і малады гулец у мужчынскім і жаночым баскетболе, паведамляе сайт Чемпионат.ру.
Пераможцы будуць абраныя па выніках выступленняў як за клуб, так і за зборную сваёй краіны. Беларуска Наталля Марчанка стала кандыдаткай сярод жанчын. Яна з 2006 года выступае за расійскі клуб “Дынама-энергія”.
Сёлета Марчанка ў складзе беларускай зборнай прымала ўдзел у чэмпіянаце Еўропы, дзе заваявала бронзу. Акрамя яе ў спіс прэтэндэнтак трапілі яшчэ 4 баскетбалісткі: іспанка Амая Вальдэмора, латышка Анет Джэкабсан-Загота, полька Агнешка Бібрзічка і расіянка Марыя Сцяпанава.
Галасаванне завершыцца ў студзені 2008 года, пасля чаго ФІБА-Еўропа абвесціць імёны пераможцаў.