Беларуска стала чэмпіёнкай Еўропы па парусным спорце
Яна прызнаная найлепшай з 43 спартсменак, якія ўдзельнічалі ў тых жа спаборніцтвах.
Лідар нацыянальнай каманды Беларусі па парусным спорце Таццяна Драздоўская заваявала золата на чэмпіянаце Еўропы-2015 у класе яхт “Лазер-Радыял”. Спаборніцтвы завяршыліся ў дацкім Орхусе.
Драздоўская паспяхова правяла шэсць кваліфікацыйных і шэсць фінальных гонак і атрымала перамогу, набраўшы 66 ачкоў без уліку двух найгоршых вынікаў. Такім чынам, беларуска выйшла наперад і мела перавагу перад бліжэйшай канкурэнткай, іспанкай Алісіяй Сербіян Марцінэз Дэ Лагаз у 6 ачкоў. Гэтая спартсменка атрымала “серабро”. Бронза ж дасталася Тууле Тэнканен з Фінляндыі, якая саступіла беларускай спартсменцы 12 балаў.
Усяго за перамогу на чэмпіянаце Еўропы-2015 у алімпійскім класе суднаў “Лазер-Дыял” змагаліся 43 удзельніцы болей як з 20 краінаў, перадае тэлеканал АНТ.
Фота: minsksport.by