Беларускага амбасадара ў Польшчы выклікалі ў МЗС за заявы Лукашэнкі

Беларускага амбасадара ў Польшчы выклікалі ў МЗС за заявы Лукашэнкі

Амбасадара Беларусі ў Польшчы сёння выклікалі ў Міністэрства замежных спраў гэтай краіны. Выклік звязаны з заявай Алякандра Лукашэнкі, быццам Польшча хоча забраць у Беларусі Гродзенскую вобласць. 

"У сувязі з неаднаразовымі неабгрунтаванымі абвінавачваннямі ўладаў Беларусі на адрас Польшчы — сёння ў 15:00 у МЗС Рэспублікі Польшчы быў выкліканы амбасадар Рэспублікі Беларусь", — напісаў у Твітары намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач.

На нарадзе 27 жніўня Лукашэнка заявіў: "Вы бачыце гэтыя заявы пра тое, што калі Беларусь распадзецца, то Гродзенская вобласць адыдзе Польшчы. Яны пра гэта ўжо ў адкрытую кажуць, спяць і бачаць".

Акрамя таго, на днях Лукашэнка заявіў, быццам у Гродне вывешваюць дзяржаўныя польскія сцягі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі