Беларускага рэпера, затрыманага ў Расіі за наркотыкі, перададуць на радзіму

Беларускага рэпера, затрыманага ў Расіі за наркотыкі, перададуць на радзіму

Беларускі рэпер Джоні Гаці (сапраўднае імя Яўген Зыль) затрыманы ў расійскім Саратаве і знаходзіцца ў СІЗА. Як высветліў партал tut.by, беларуса чакае дэпартацыя на радзіму.

Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці пачало супраць яго крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў, распавёў намеснік начальніка аддзела інфармацыі Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў.

Цяпер мінчука чакае экстрадыцыя ў Беларусь. На радзіме яму пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі