"Беларуськалій" летась паменшыў плацяжы ў бюджэт у 4,5 разы

"Беларуськалій" — найбуйнейшы падаткаплацельшчык Мінскай вобласці. У 2013-м абласны бюджэт недаатрымаў 3,5 трлн рублёў, паведамляе БелаПАН.



Нагадаем, "Беларуськалій" з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. Паводле звестак Міжнароднай асацыяцыі ўгнаенняў, на яго долю прыпадае сёмая частка сусветнага аб'ёму вытворчасці калію.



У 2013 годзе, паводле афіцыйных статыстычных дадзеных, экспарт беларускіх калійных угнаенняў у грашовым выражэнні склаў 2 млрд 63 млн долараў і знізіўся ў параўнанні з 2012 годам на 599 млн 300 тысяч долараў.
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі