Беларускамоўных груп у Гродзенскім медуніверсітэце пакуль не будзе

Як паведаміў Еўрарадыё першы прарэктар Віталь Вараб'ёў, у гэтым годзе навучанне на беларускай мове весціся не будзе. Да тых першакурснікаў, хто даў згоду вучыцца на беларускай мове ў ліпені, не дадалася патрэбная колькасць студэнтаў, каб можна было сфармаваць групу.



Аднак кіраўніцтва ВНУ не адмаўляецца ад сваёй ініцыятывы і прапануе студэнтам навучацца на беларускай мове ў наступным годзе.

Нагадаем, што 440 першакурснікам кіраўніцтва Гродзенскага медуніверсітэта прапанавала вучыцца на беларускай мове. З іх ініцыятыву кіраўніцтва падтрымалі толькі шасцёра студэнтаў.

Навучанне на беларускай мове было магчымае пры ўмове, што на адной спецыяльнасці пэўнага факультэта набралося б не менш за 8 чалавек, калі ў звычайную рускамоўную групу ўваходзіць каля 14-16 студэнтаў.



На сенняшні дзень у Гродзенскім універсітэце выкладчыкі працуюць на рускай і англійскай мовах. Беларуская мова магла стаць трэцяй мовай, на якой маглі вучыцца студэнты.

Фота — generation.by 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі