Беларуская чыгунка аднаўляе спалучэнне з Расіяй

Беларуская чыгунка аднаўляе спалучэнне з Расіяй

Беларуская чыгунка паэтапна аднаўляе спалучэнне з Расіяй. З 13 красавіка фірмовы хуткі цягнік "Беларусь" № 2/1 Мінск — Масква будзе адпраўляцца штодзённа. У той жа дзень аднаўляе рух цягнік № 52/51 Брэст/Мінск — Санкт-Пецярбург. З Брэста ён штодзённа адпраўляецца ў 14:30 (з беларускай сталіцы — у 18:44), а ў Санкт-Пецярбург прыбывае ў 7:55. У зваротны шлях ён адпраўляецца ў 18:23, у Мінск прыбывае ў 7:15, а ў Брэст — у 11:56.

Таксама з 13 красавіка праз дзень будзе курсіраваць цягнік № 4/3 Масква — Брэст. З горада над Бугам ён адпраўляецца ў 17:37, прыбывае ў расійскую сталіцу ў 6:53. У зваротны шлях адпраўляецца ў 22:17, у Брэст прыбывае ў 10:31.

Цягнік № 302/301 Мінск/Гомель — Адлер пачне курсіраваць з 27 красавіка. Ён адправіцца з Мінска ў 12:20, з Гомеля — у 17:40, а прыбудзе ў расійскі горад у 12:32 29-га красавіка. Першапачаткова цягнік будзе адпраўляцца раз у чацвёра сутак.

Скарыстацца згаданымі цягнікамі змогуць толькі грамадзяне Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі