Беларускі баец перамог канадца на турніры UFC
Андрэй Арлоўскі / "Фэйсбук"
Экс-чэмпіён UFC у цяжкай вазе беларус Андрэй Арлоўскі атрымаў перамогу над канадцам Танерам Босерам. Гэта здарылася ў амерыканскай Невадзе, на турніры UFC Vegas 13 у Лас-Вегасе.
Бой доўжыўся тры раўнда. 41-гадовы спартовец перамог па адзінагалосным рашэнні суддзяў (29-28, 29-28, 29-28), піша TUT.by.
Перамога стала 30-й у кар'еры Арлоўскага пры 19 паразах. У 29-гадовага суперніка 19 перамог і сем паразаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.