Беларускі GreenFest назваў новых удзельнікаў

Новы летні беларускі оўпэн-эйр GreenFest рассакрэціў частку лайн-апа. Да амерыканцаў Papa Roach, якія выступяць хэдлайнерамі фэсту, дадаліся расіяне Lumen, літоўцы Colours of Bubbles, эстонцы Elephants From Neptune, беларусы "Дай Дарогу!" і Main-de-Gloire. Астатніх удзельнікаў арганізатары плануюць назваць у траўні.


Нагадаем, GreenFest пройдзе 3 ліпеня на аэрадроме Баравая пад Мінскам. Гэта будзе першая спроба правядзення ў Беларусі фэсту з 10-гадовай гісторыяй. Паралельна ён можа адбывацца ў розных краінах. Так, на тыдзень раней ён пройдзе ў Санкт-Пецярбургу і парадуе публіку выступам Muse.


Арганізатары фэсту, кампанія "Атам Інтэртэймэнт", спадзяюцца, што беларусы ўпадабаюць фестываль, і ён будзе ладзіцца ў нас штогадова.

Фота: www.sobaka.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі