GreenFest абвясціў фіналістаў адбору

Новы оўпэн-эйр GreenFest, які пройдзе 3 ліпеня на аэрадроме Баравая пад Мінскам, вызначыўся з фіналістамі конкурсу для маладых гуртоў. Са 120 заявак журы абрала пяць каманд — John Doe, Rise in Rage, The Burner, N.A.B.R. і "Мутнаевока". Цяпер, таго, хто адкрые фестываль, выбера публіка. Галасаванне працягнецца да 00.00 29 чэрвеня ў суполцы GreenFest "Вконтакте".

Нагадаем, што нядаўна лайн-ап фестывалю папоўнілі беларускі гурт Trubetskoy і расійскія альтэрнатыўныя рокеры Jack Action.

Таксама на сцэне побач з хэдлайнерамі, амерыканцамі Papa Poach, з'явяцца галоўныя беларускія панкі "Дай Дарогу!", маладыя металісты Main-de-Gloire, расіяне Lumen i "Кипелов", літоўская інды-каманда Colours of Bubbles і эксперыментатары Elephants From Neptune з Эстоніі.

GreenFest пройдзе ў Беларусі ўпершыню. Аднак сам ён ужо 10-гадоў і праводзіцца ў розных краінах.

З 16-га чэрвеня кошт квіткоў — 500 тысяч рублёў. Квіткі можна набыць ва ўсіх гарадах Беларусі і на сайтах білетных аператараў.

Фота: biletclick.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі