GreenFest пад Мінскам: звалі Muse, а прыедзе Papa Roach

3 ліпеня на аэрадроме Баравая пад Мінскам пройдзе новы GreenFest. Яго хэдлайнерамі стануць амерыканцы Papa Roach, паведамляе onliner.by. Па словах арганізатараў, у лайн-апе фэсту з'явіцца яшчэ адзін замежны калектыў, каманда з Прыбалтыкі, а таксама некалькі беларускіх і расійскіх гуртоў.


"Гэта будзе гучна, жыва і энергічна — ніякай музыкі для хіпстараў", — папярэджвае кампанія "Атам Інтэртэймант", якая раней, нагадаем, аб'явіла пра тое, што фестываль "Мост" пастаўлены на паўзу і пра з'яўленне на рынку новага фэсту.


GreenFest — гэта міжнародны фестываль з 10-гадовай гісторыяй, які праходзіць у розных краінах. Напрыклад, сёлета мерапрыемства пад гэтай маркай будзе праводзіцца таксама і ў Санкт-Пецярбургу, дзе хэдлайнерам стане гурт Muse. Па словах дырэктара "Атам Інтэртэймант" Андрэя Аляксеева, з Muse у іх дамовіцца не атрымалася: "Піцер зрабіў ім прапанову ад 1 да 1,5 мільёнаў долараў".


Квіткі на GreenFest ужо прадаюцца. Да 15 красавіка іх кошт складае 350 тысяч рублёў.

Фота: novosti.az

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі