Беларускі лучнік заваяваў “серабро” на чэмпіянаце Еўропы


У заключны дзень спаборніцтваў у фінальным суперніцтве з нямецкім стралком Фларыянам Кахлундам беларус саступіў з лікам 1:7.

Для Антона Прылепава гэта другая ўзнагарода цяперашняга чэмпіянату Еўропы. Напярэдадні ён разам з Аленай Таўкач заваяваў “бронзу” ў змяшаным разрадзе і выйграў у фінаў Анты Тэканіемі і Тары Куопа ў перастрэлцы — 5:4.

Апошнім разам беларускія лучнікі траплялі ў лік прызёраў чэмпіянату Еўропы сярод дарослых у 2006 годзе. Тады на спаборніцтвах у Афінах (Грэцыя) Антон Прылепаў, Мікалай Марусаў і Сяргей Віторскі заваявалі залатыя ўзнагароды ў мужчынскім камандным турніры. Летась на чэмпіянаце свету ў турэцкай Антальі 2-е месца сярод жаночых каманд занялі Ганна Марусава, Кацярына Цімафеева і Алена Таўкач, інфармуе БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі