Беларускі МАЗ каманды Вязовіча заняў трэцяе месца на ралі "Дакар"

Беларускі МАЗ каманды Вязовіча заняў трэцяе месца на ралі "Дакар"

Беларускі МАЗ каманды "Маз-Спортаўта" пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча заняў трэцяе месца ў гонцы грузавікоў на ралі "Дакар". Ён прыйшоў да фінішу на 2 гадзіны 4 хвіліны і 42 секунды пазней за пераможцу. 

Першыя два месцы дасталіся расійскім КамАЗам — экіпажам пад кіраўніцтвам Андрэя Каргінава і Антона Шыбалава

Напярэдадні Вязовіч напісаў у Instagram, што перадапошні этап выдаўся для іх экіпажа складаным: пачало спускаць кола, зламаўся вал у кампрэсары, ад чаго залежыць паліўная помпа, зламаліся дзве заднія рысоры. 

"Ночка ў нас сёння была такая: мы замянілі кампрэсар, паліўная помпа апынуўся ў парадку, заднія рысоры мы памянялі з грузавіком Сашы Васілеўскага, і зламаную трубку ступіцы мы ўзялі з задняга кола яго "МАЗа". Ва ўмовах мінімуму інструменту і без дапамогі механікаў мы скончылі рамонт каля 4-й гадзіны раніцы. І сёння ў спакойным тэмпе даехалі, як і планавалі", — апісаў Вязовіч прыгоды сваёй групы. 

Зрэшты ўсе гэтыя складанасці не перашкодзілі камандзе ўзысці на п'едэстал пашаны.

Еўрарадыё віншуе экіпаж Сяргея Вязовіча з бронзавым медалём ралі "Дакар-2020"!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі