Беларускі мінюст растлумачыў праваабаронцам украінскае заканадаўства

Cуддзя Вярхоўнага cуда Рыма Філіпчык 26 траўня абвясціла рашэнне па скарзе заснавальнікаў беларускага аддзялення Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Міжнародная хельсінская асацыяцыя па правах чалавека". Як паведамляе прэс-служба Асамблеі НДА, праваабаронцы абскарджвалі ў судзе адмову ў рэгістрацыі, якая была вынесеная Міністэрствам юстыцыі нашай краіны.
У выніку разгляду справы суд прыйшоў да высновы, што адмова ў рэгістрацыі была абгрунтаваная і не задаволіў скаргу.

Незвычайным момантам гэтага працэсу было тое, што Міністэрства юстыцыі Беларусі паклала ў аснову свайго рашэння ўласнае тлумачэнне ўкраінскага заканадаўства (цэнтральныя органы згаданага грамадскага аб'яднання размешчаныя ў Кіеве). Беларускія чыноўнікі абвясцілі, што рашэнне аб стварэнні беларускага аддзялення, прынятае вышэйшым органам асацыяцыі, не адпавядае патрабаванням украінскага заканадаўства і з'яўляецца юрыдычна нікчэмным.

Вярхоўны суд вырашыў не чакаць адказу з украінскага Міністэрства юстыцыі па гэтым пытанні, хаця такі запыт быў скіраваны заснавальнікамі арганізацыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі