Беларускі палкоўнік спецназа хоча фармаваць "інтэрнацыянальныя брыгады"
Для абароны Майдана і "еўрарэвалюцыі".
Уладзімір Барадач, як старшыня "аргкамітэта Савета нацыянальнага адраджэння", звярнуўся да ваенных спецыялістаў з суседніх з Украінай краінаў. Ён заклікае праявіць салідарнасць з украінскім народам і дапамагчы яму ў адпаведны момант у складзе "інтэрнацыянальных брыгад". Барадач спадзяецца, што кіраўнікі ўкраінскай апазіцыі ў гэтым будуць спрыяць, паведамляе "Беларускі партызан".
Нагадаем, Уладзімір Барадач ваяваў у Афганістане. У 1990-х ён камандаваў брыгадай спецназу. Пасля быў паплечнікам генерала Юрыя Захаранкі, які бязследна знік ў 1999 годзе. У апошнія гады Барадач жыве за мяжой.
Фота — Delfi