Беларускі рубель 15 сакавіка ўмацаваўся адносна ўсіх асноўных валют

Беларускі рубель 15 сакавіка ўмацаваўся адносна ўсіх асноўных валют

Па выніках чарговых таргоў, якія адбыліся 15 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Беларускі рубель падаражэў адносна ўсіх асноўных валютаў.

Курс долара ЗША знізіўся з 2,1315 да 2,1278 рубля, курс еўра паменшаў з 2,4141 да 2,4089 рубля. Падае і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2546 беларускага (у чацвер — 3,2603).

У параўнанні з кошыкам валют курс рубля ўмацаваўся на 0,18%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі