Беларускі рубель 18 траўня вырас адносна ўсіх асноўных валютаў
У пятніцу, 18 траўня, прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па із выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 1,9960 да 1,9938 беларускага рубля, зменшыўся і курс еўра — з 2,3581 да 2,3550 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2176 беларускага (у чацвер — 3,227).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,19%.