Беларускі ўрад зацвердзіў новую антыінфляцыйную праграму
У Беларусі зацвердзілі новую антыінфляцыйную праграму. Яна зацверджаная пастановай Саўміна і Нацыянальнага банка ад 11 верасня 2018 года №658/12, перадае БЕЛТА.
Сярэднетэрміновы арыенцір інфляцыі вызначаны ў 4%. Каб замацаваць за Нацбанкам адказнасць за кошты ў краіне і ўзмацніць яго аперацыйную самастойнасць, запланавана ўнесці змены ў Банкаўскі кодэкс. Прадугледжаныя меры па дэдаларызацыі беларускай эканомікі.
У сферы ЖКГ з 2019 года плануецца паэтапна скараціць памеры перакрыжаванага субсідавання насельніцтва. З 2020 года беларусы будуць аплачваць камунальныя паслугі на 100%.
Да 2020 года насельніцтва будзе аплочваць карыстанне гарадскім аўтамабільным транспартам не менш за 80%, у тым ліку ў абласцях не менш за 90%, а ў Мінску — не менш за 70%. Паслугі прыгараднага аўтамабільнага транспарту пасажыры будуць аплачваць не менш як на 65%, а чыгуначнага — не менш за 60%.
Таксама да 2020 года плануецца, што насельніцтва будзе на 100% аплачваць паслугі электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання. Змены тарыфаў на паслугі сотавай рухомай электрасувязі, доступу ў інтэрнэт будуць зацвярджацца на аснове загадзя зацверджаных крытэраў і з пэўнай перыядычнасцю.
Каб не дапусціць неабгрунтавана высокія кошты на лекі, мяркуецца ўкараніць парадак рэгістрацыі гранічных адпускных цэн на лекі на аснове рэферэнтнага коштўтварэння.
Агулам у праграме 22 мерапрыемствы.