Беларускі вытворца прапанаваў рэкламны кантракт Марыё Гётцэ

Гётцэ стаў героем, журналісты з усяго свету спрабавалі ўзяць у яго інтэрв'ю. А ў тую ноч кіраўнік кампаніі "Онега" Сяргей Мета заявіў сваім супрацоўнікам: "Нам патрэбны Гётцэ!". Спачатку яму напісалі пра прапанову заключыць рэкламны кантракт у твітар, а пасля адправілі афіцыйны ліст у кампанію, якая прадстаўляе інтарэсы футбаліста.

Як мяркуецца, за тое, каб 22-гадовы Марыё Гётцэ стаў тварам беларускіх чыпсаў, кампанія гатовая заплаціць найбольшую суму, якую калі-небудзь прапаноўвалі айчынныя вытворцы спартсменам. У "Онезе" мяркуюць, што нямецкі гулец "ідэальна падыходзіць" для іх, ён "малады, амбіцыйны і паспяховы", а таксама чэмпіён свету, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі