Беларускі знішчальнік разбіўся з-за птушкі? (відэа)
У авіякатастрофе ў Польшчы загінулі двое беларускіх пілотаў, якія прынялі рашэнне не катапультавацца, а адвесці самалёт на максімальна магчымую адлегласць ад населенага пункта Папярэдняя версія катастрофы беларускага знішчальніка на авіяшоў у
Польшчы — пападанне птушкі ў паветразаборнік рухавіка самалёта. Пра
гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на прэс-сакратара Мінабароны Беларусі Вячаславаў Раменчыка.
Нагадаем, Су-27 баранавіцкай базы здзяйсняў на аўтасалоне дэманстрацыйны палёт. Але раптам самалёт пачаў губляць вышыню і ўпаў далёка ад гледачоў. Абодва лётчыкі загінулі.
За штурвалам знаходзіліся палкоўнікі Аляксандр Марфіцкі (намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем Ваенна-паветраных сілаў і войск Супрацьпаветранай абароны) і Аляксандр Жураўлевіч (намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах).
Яны прынялі рашэнне не катапультавацца, а адвесці самалёт на максімальна магчымую адлегласць ад населенага пункта. Коштам свайго жыцця беларусы прадухілілі больш цяжкія наступствы катастрофы.
Фота: rp.pl