Беларускім "чаўнакам" раздавалі пакеты з выявай Кастуся Каліноўскага (фота)
16 чэрвеня актывісты кампаніі “Разам для Беларусі” правялі ў Беластоку акцыю сярод беларусаў, якія прыехалі ў Польшчу за пакупкамі.
Акцыя прайшла каля беластоцкіх гіпермаркетаў. На пакетах змешчана выява Кастуся Каліноўскага і віншаванне з 150-годдзем вызваленчага паўстання.
Гэта другая такая акцыя актывістаў у гэтым годзе. Мінулая таксама прайшла ў Беластоку. Тады беларусам раздаваліся пакеты з віншаваннем з Днём Волі.