Беларускія адвакаты займелі ўласны гімн — на беларускай мове
Беларуская калегія адвакатаў прадставіла свой уласны гімн. Адметна, што тэкст песні беларускамоўны, а стварыў яго загадчык юрыдычнай кансультацыяй Лоеўскага раёна Віктар Кацуба.
Музыку да гімну напісаў Анатоль Івашка. Паслухаць гэты музычны твор можна тут. Гімн зацвердзілі 6 ліпеня на пасяджэнні савета Беларускай калегіі адвакатаў.
Тэкст гімна выглядае так:
Ад ранку да ночы на працы нязменна,
I кожны з нас людзям таварыш i брат.
Мы службу нясем кожнадзенна, сумленна
Як верны Айчыны, адважны салдат.
Прыпеў:
Адвакаты — адданыя рыцары,
Мы — Фемiды святы легiён.
Непадкупнага Права служыцелi,
Намi правяць Дабро i Закон.
Законаў суровых заусёды на варце,
Няма нам нi стомы, нi радасных свят.
I людзi з надзеяю нам давяраюць:
Заужды дапаможа ў бядзе Адвакат.
Прыпеў:
Мы верны Радзiме, адданы народу,
Мы iсцiне служым, як мудры Сакрат.
Гарант непарушных правоў i свабодаў.
Мы гордыя званнем сваiм, Адвакат.
Прыпеў: