Беларускія алімпійцы прэзентавалі “алімпійскую” вопратку (фота)
За 100 дзён да пачатку Зімовых алімпійскіх гульняў – 2010 у Ванкуверы Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі прэзнетаваў вопратку, у якую будуць падчас алімпіяды апранацца беларускія спартоўцы. Шэф беларускай алімпійскай місіі Дзмітрый Шычко кажа, што падчас падрыхтоўкі спартовай экіпіроўкі ўлічаны дасвед, атрыманы на мінулых Зімовых гульнях у Турыне. Праўда, пакуль што на камплекты алімпійскай вопраткі прэтэндуюць толькі 33 беларускія спартоўцы — хакеісты і біятланісты. Астатнія па-ранейшаму не маюць допускаў, змаганне за якія сканчаецца ў студзені 2010 года, паведамляе газета "Рэспубліка".
Фота: "БелТА".
Фота: "БелТА".