Беларускія банкі пачалі ўводзіць плату для расіян за адкрыццё рахункаў
Беларускія банкі пачалі ўводзіць падвышанную плату для расіян за адкрыццё рахункаў. У прыватнасці, на такі крок пайшоў БелВЭБ. Банк "змяніў плату за адкрыццё рахункаў у беларускіх рублях і замежнай валюце фізічнымі асобамі-нерэзідэнтамі РБ", гаворыцца у паведамленні, змешчаным у Telegram установы.
З 15 верасня замежнікі мусяць заплаціць за адкрыццё рахунка 300 рублёў. Выключэнне складаюць толькі рахункі ў рамках "зарплатных праектаў". Іх па-ранейшаму для замежнікаў будуць адкрываць бясплатна.
Нагадаем, пасля увядзення санкцый супраць Расіі на фоне вайны з Украінай з расійскага рынку сышлі Visa і Mastercard. А расіяне пачалі ездіць у суседнія краіны, каб адкрыць рахункі і атрымаць картку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.