Беларускія баскетбалісткі прайгралі ў овертайме францужанкам

Жаночая зборная Беларусі прайграла камандзе Францыі на першым этапе чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Латвіі. Беларускі ўпусцілі перамогу за секунду (!) да сірэны і для высвятлення пераможцы спатрэбіўся овертайм. Канчатковы лік — 61:63 (10:16, 15:19, 21:14, 13:10, 2:4). У аўторак беларускі гуляюць з італьянкамі, якія перамаглі зборную Ізраіля. Аднак ужо цяпер вядома, што наша каманда выйшла ў наступны этап кантынентальнага першынства.

Такім чынам, пасля двух тураў турнірная табліца групы D выглядае наступным чынам:

Францыя - 4 ачкі
Беларусь — 3
Італія — 3
Ізраіль — 2

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі