Беларускія баскетбалісткі прайгралі зборнай Расіі на чэмпіянаце Еўропы
Жаночая баскетбольная зборная Беларусі прайграла камандзе Расіі на чэмпіянаце Еўропы ў Латвіі. Гэта трэцяе запар паражэнне нашых баскетбалістак.
12 чэрвеня ў першым матчы другога этапа беларускі прайгралі дзеючым чэмпіёнкам Еўропы з лікам 51:66 (15:18, 8:14, 13:18, 15:16). Найбольш ачкоў у беларускай зборнай набралі Алена Леўчанка (14) і Наталля Трафімава (11).
Турнірная табліца ў групе F выглядае наступным чынам: Расія — 6 ачкоў (3 гульні), Турцыя — 5 (3), Францыя — 4 (2), Італія — 4 (3), Беларусь — 3 (3), Літва — 2 (2).
БелаПАН нагадвае, што 14 чэрвеня Беларусь згуляе з Літвой, 16-га — з Турцыяй. У чвэрцьфінал выходзяць чатыры лепшыя каманды групы.