Беларускія баскетбалісткі згуляюць з Сербіяй, Вялікабрытаніяй і Францыяй
Каманда Рымантаса Грыгаса ў сераду стартуе на другім этапе кантынентальнага першынства, якое праходзіць у Францыі.
19 чэрвеня беларуская жаночая зборная згуляе з камандай Сербіі, пачатак у 17.30 паводле беларускага часу. У пятніцу, 21 чэрвеня, пройдзе матч са зборнай Вялікабрытаніі, у нядзелю, 23 чэрвеня, беларускі згуляюць з камандай Францыі.
Маючы 4 ачкі, набраныя на першым этапе, зборная Беларусі дзеліць з Францыяй 1-2 месцы ў групе F. Па 3 ачкі маюць Вялікабрытанія і Чэхія, па 2 — Харватыя і Сербія. Нагадаем, над чэшкамі і харваткамі наша каманда атрымала перамогі.
У 1/4 фінала чэмпіянату Еўропы выйдуць 4 лепшыя зборныя групы.
Фота — sb.by