Беларускія біятланісткі не трапілі ў лік прызёраў у гонцы на 15 км
Беларускія біятланісткі не трапілі ў лік прызёраў у сённяшняй гонцы на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі.
Ганна Сола зрабіла тры промахі ўжо на першым агнявым рубяжы. А Дзінара Алімбекава пасля другой стральбы ішла другой, пасля трэцяй — першай. А вось з апошняга рубяжа яна пабегла з адным штрафным кругам і адставаннем у 12 секунд.
У выніку Алімбекава фінішавала пятай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.