Беларускія будаўнікі зоймуцца капрамонтам у Маскве
Будаўнічыя кампаніі з расійскіх рэгіёнаў і Беларусі будуць сёлета займацца капітальным рамонтам жылля ў Маскве. Пра гэта паведаміў кіраўнік дэпартамента капітальнага рамонту жылога фонду Масквы Артур Кескінаў. Па ягоных словах, агулам аўкцыёны па дзяржзамове на рамонт выйгралі каля 250 кампаній. На долю іншагародніх кампаній прыпадае да 20% гадавога аб'ёму капрамонту.
На аўкцыёнах на капрамонт кожнага дома прэтэндавалі па чатыры кампаніі. Маскоўскі чыноўнік паведаміў, што ў 2009 годзе вызначана капітальна адрамантаваць 534 дамы і завяршыць працы яшчэ ў 620 дамах з праграмы мінулага года.
РІА "Новости"