Беларускія дзяржкампаніі амаль перасталі купляць новыя аўтамабілі
У Беларусі імкліва зніжаюцца дзяржаўныя закупы легкавых і камерцыйных аўтамабіляў.
Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на гендырэктара холдынгу "Белгазаўтасервіс" Міхаіла Супруновіча. Па яго словах, 2014 год будзе складаным для аўтадылераў за кошт цяжкасцяў на валютна-фінансавым рынку.
Па звестках кампаніі, у 2013 годзе продажы легкавых і камерцыйных аўтамабіляў у Беларусі складуць прыкладна 30 тысяч адзінак. Пры гэтым на долю камерцыйнага аўтатранспарту прыйдзецца 5,3-5,5 тысячы машын.
Раней паведамлялася, што ў выніку агульнага запаволення эканомікі ў Беларусі ў другім паўгоддзі 2013 года скараціліся паступленні ў прыбытковую частку бюджэту. Паводле ацэнкі Мінфіна, недапаступленні могуць скласці больш за 9 трыльёнаў рублёў.
Фота — interfax.by