Беларускія футбалісты трэніраваліся ў Люксембургу ў тумане (фота)

Беларускія футбалісты трэніраваліся ў Люксембургу ў тумане (фота)

Футбалісты нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі трэніраваліся ў Люксембургу на стадыёне "Жазі Бартэль" у тумане. 15 лістапада пройдзе матч Лігі нацый УЕФА паміж зборнымі Беларусі і Люксембурга, ён пачнецца ў 22:45 паводле беларускага часу (паядынак пакажа ў жывым эфіры тэлеканал "Беларусь 5"). Яны пазмагаюцца за лідарства ў групе.

"Прессбол" адзначае, што ёсць варыянт, калі з-за густога туману матч можа быць перанесены на іншы дзень (увечары ў сераду на стадыёне не было відаць дальняй брамы). Такое рашэнне ў кампетэнцыі дэлегата УЕФА, але ў чацвер на арганізацыйнай нарадзе пытанне нават не ўздымалася.

У групе лідыруе Люксембург — 9 ачкоў, Беларусь мае 8 ачкоў, Малдова — 5, у Сан-Марына ачкоў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі