Беларускія хакеісты перамаглі Казахстан — 4:1 (відэа)
Гэта першы выйгрыш нашай зборнай на хатнім чэміянаце свету.
Зборная краіны гуляла свой другі матч на чэмпіянаце свету наступным складам: Коваль; Корабаў — Грабарэнка, Сцяпанаў — Грабоўскі — Калюжны; Дзянісаў — Явенка, Плат — Стась — С.Касціцын; Стасенка — Гатавец, Кальцоў — Кітараў — Кавыршын; Угараў — Волкаў — Яфіменка; Усенка, Осіпаў.
Пачаўся матч з даволі нядбайнай гульні ў зоне гаспадароў турніру, за што яны і паплаціліся шайбай у сваю браму ад казахаў. Аднак гэты гол прымусіў брамніка беларусаў Віталя Коваля сканцэнтравацца. Першы перыяд нашы хакеісты скончылі, саступаючы толькі адну шайбу.
У пачатку другога перыяду Андрэй Сцяпанаў зраўняў лік, скарыстаўшыся тым, што каманда гуляла ў большасці. Неўзабаве адзначыўся і беларускі паўабаронца Мікалай Стасенка, дзякуючы перадачы Сцяпанава.
У трэцім перыядзе перавагу ў ліку ўзмацніў Сяргей Касціцын, а ў канцы гульні Аляксей Калюжны закінуў шайбу ў пустую браму зборнай Казахстану, давёўшы лік да разгромнага 4:1.
Нагадаем, што пачатак сусветнага першынства быў няўдалым для беларусаў, яны пацярпелі паразу ад ЗША — 6:1.
Наступным супернікам нашых хакеістаў будзе Швейцарыя. Каманды сустрэнуцца ў панядзелак, 12 траўня, а 16.45.
Фота: БЕЛТА