Беларускія хакеры атакуюць Польшчу і Украіну — Cisco Talos

Атакі працягваюцца як мінімум з красавіка 2022 года / pexels.com
Атакі працягваюцца як мінімум з красавіка 2022 года / pexels.com

Хакеры, якіх падазраюць у сувязі з беларускай дзяржавай, атакуюць дзяржаўныя і ваенныя структуры Украіны і Польшчы з дапамогай фішынгавых кампаній, падчас якіх распаўсюджваюцца траянскія праграмы аддаленага доступу. Пра гэта паведамляюць даследнікі кампаніі Cisco Talos, якая спецыялізуецца на кібербяспецы.

Мэтамі зламыснікаў з'яўляюцца крадзеж інфармацыі і аддалены кантроль над мэтавымі сістэмамі. Прааналізаваная намі актыўнасць мела месца як у красавіку 2022 года, так і ў пачатку гэтага месяца [ліпеня. — Еўрарадыё], што сведчыць аб сталасці пагроз.

Украінская група рэагавання на кампутарныя аварыі (CERT-UA) лічыць, што ў гэтым замяшаная хакерская група GhostWriter, таксама вядомая як UNC1151.

GhostWriter звязваюць з урадам Беларусі. Паводле некаторых звестак, група Ghostwriter мае сувязі з расійскімі хакерамі, якія атакуюць украінскіх вайскоўцаў і дзяржаўныя службы Польшчы.

Як правіла, група выкарыстоўвае высоканакіраваныя фішынгавыя кампаніі, падчас якіх выкрадальнікі інфармацыі падрабляюць уліковыя дадзеныя электроннай пошты, здымаюць уліковыя дадзеныя з адміністрацыйных панэляў вэб-сайтаў і распаўсюджваюць другаснае шкоднаснае праграмнае забеспячэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі