Дзяржаўныя “Песняры” выступілі на “антымайдане”
Пра гэта паведаміў у сваім твітары журналіст Павел Шарамет.
“Ой як сорамна! “Песняры” выступаюць на “антымайдане”. Ляпісы за еўрамайдан, а гэтыя як заўсёды — за ўладу, — напісаў ён. — Але гэта — самыя адстойныя з “Песняроў”, з дзяржфілармоніі, іх ніхто ў Беларусі не паважае”.
Сярод іншых песень гучаў хіт “Касіў Ясь канюшыну”.