Беларускія пісьменнікі пладзяць конкурсы да ўгодкаў Караткевіча

Следам за Саюзам Беларускіх Пісьменнікаў літаратурны конкурс да 80-х угодкаў Уладзіміра Караткевіча абвясціла віцебская філія Саюзу Пісьменнікаў Беларусі. Конкурс называецца “На вакацыі з Караткевічам”, перадае Радыё Свабода. Умовы конкурсу прадзяржаўнай пісьменніцкай суполкі больш жорсткія: да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце да 25-ці гадоў, тады як філія СПБ прапанавала далучацца літаратарам, маладзейшым за 35 год. Незалежны пісьменніцкі саюз прымае творы на конкурс да 1-га лістапада, а на адрас Віцебскай філіі Саюзу пісьменнікаў Беларусі іх трэба даслаць да 10-га кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі