Беларускія півазнаўцы выбралі новы гатунак піва
Беларускія півазнаўцы выбралі новы гатунак піва, які будзе вырабляцца на заводзе "Крыніца". Дэгустацыя адбылася ў пятніцу на тэрыторыі піўзавода ў Мінску.
Выбар прайшоў у межах кампаніі "За нармальнае піва". Дванаццаць чалавек, якія перамаглі ў абласных конкурсах на лепшых знаўцаў піва, прыбылі ў Мінск, каб вызначыць новы гатунак пеннага напою, які найбольш спадабаўся і які паступіць у продаж у верасні.
Півазнаўцаў закрылі ў асобным пакоі. Прадстаўнікі СМІ і іншыя чужыя людзі ў дэгустацыйную залу не дапускаліся. Бутэлькі з трыма варыянтамі гатункаў піва былі толькі пранумараваны. Ніякіх этыкетак на іх не было.
Перамог варыянт № 2 — светлае нямоцнае піва з залацістым адценнем і слабым піўным пахам.
Нараўне з півазнаўцамі новыя гатункі піва паспрабавалі прафесійныя дэгустатары "Крыніцы". Іх густы супалі, перадае БелаПАН.
У выбары назвы для новага піва могуць паўдзельнічаць усе жадаючыя. Дастаткова прагаласаваць на сайце акцыі. Там прадстаўленыя 5 варыянтаў: “Значнае”, “Сучаснае”, “Выдатнае”, “Шаноўнае” і “Сапраўднае”. Пакуль лідзіруе апошні варыянт.