Беларускія ратавальнікі знялі эфектны сацыяльны ролік
Беларускія ратавальнікі знялі эфектны сацыяльны ролік. Ён мае назву "Пражыць адно жыццё — выратаваць тысячы". Ролік з'явіўся напярэдадні прафесійнага свята супрацоўнікаў МНС. У ім можна пабачыць, чым яны займаюцца: тушаць пажары, ратуюць людзей на вадзе, вызваляюць з разбітых аўтамабіляў пацярпелых падчас ДТЗ, дапамагаюць людзям падчас стыхійных бедстваў.
Прэс-служба МНС піша, што "ратавальнікі — гэта людзі, якія не па чутках ведаюць кошт чалавечага жыцця, і кожны дзень сумленна і добрасумленна выконваюць свой абавязак".